Гламурныя дзяўчаты таксама робяць гэта…. слухаюць электрапанк


Шведскі гурт “I LOVE YOU, BABY” ў нядзелю ператварыў сталічны клуб “Гудвін” у маленькі Вавілон, бо там панавала нейкай дзівосна незвычайная атмасфэра, і я сама мала што разумела, як людзі Вавілону. Каля бару я сустрэла двух шыкоўных дзяўчын, якія прыйшлі паслухаць электрапанк. Дзяўчыны былі такімі прыгажунямі, што ахоўнік некалькі разоў удакладніў, ці ведаюць яны, што гэта за канцэрт, і што тут граюць “громкую музыку”. “Ведаем, ведаем!”, – адказалі дзяўчаты і накіраваліся да бару, таму што бармэн зрабіў аб’яву: дзяўчыны, якія хочуць набыць халодную гарэлку абслугоўваюцца без чаргі. Пакуль меламаны куплялі гарэлку і гарбату, на танцполе гучаў невыносна панкаўскі расійскі гурт “Внезапный Сыч”. У мяне з цяжкасцю атрымалася не звар’яцець ад гэтых песень! Дзякуй Богу, над сцэнай вісіць прыгожы дыскабол, які выконвае функцыі медытатыўнага аб’екту. Ён мяне выратаваў. Любуйцеся і медытуйце!



Перад самым пачаткам канцэрту мы з вакалісткай гурта “I LOVE YOU, BABY” запісалі інтэрвію. Слухайце яго у межах праграмы “Мая Тэрыторыя” на наступным тыдні.







Першымі пяшчотна ласцілі слых шаноўнай аўдыторыі удзельнікі гурта “Кассиопея”. Гурт выглядаў і граў так, нібыта яго замарозілі на 5-6 год, потым адмарозілі і запрасілі на сцэну. Мне не спадабалася, хаця раней, на самым пачатку сваёй музычнай кар’еры гурт “Кассиопея” быў вельмі-вельмі цікавы.









Гурт “CherryVata” сталі для мяне героямі вечару. Вера спявае душэўненька і чысценька, прыгожая, светлая дзяўчынка з прыгожымі і сумнымі песнямі. Дзякую арганізатарам за тое, што “CherryVata” апынуліся на гэтым канцэрце. “CherryVata” адзіны удзельнік канцэрту, які надаў сэнс таму, што я знаходзілася ў клубе Гудвін 16 снежня.













Мега-шоў, якое абяцаў арганізатар канцэрту Папа Бо, падыйшло да эмацыйнага накалу! Швецкі гурт! Электра-панк! Ура! Але гучаў электрапанк бедненька: танная драм-машына і ледзьве не засынаючыя басіст і спявачка. На імгненне мне падалося, што яны вылезлі з вялікага тэлеэкрану, пакуль той трансліраваў кіно “Рэквіем па мары”






















… мне не хапіла цярпення даслухаць шведскіх калег да канца. Эх, прапусціла тое, як дзевачка пад час слэму разбіла нос і апынулася ў пяшчотных руках прыгожай прыхільніцы жывой музыкі. Клёва, канешне, што замежныя артысты да нас едуць. Прыемна, што энтузіясты, як Папа Бо і Ян возяць да нас цікавыя гурты, але на “I LOVE YOU, BABY” я больш ні нагой. Хаця б да тае пары, пакуль яны не прывязуць з сабою рытм-секцыю.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі