Глеб застаецца ў “Барселоне”, а трэнер абяцае яму больш гульнявой практыкі

Беларускі паўабаронца "Барселоны" Аляксандр Глеб, нягледзячы на ўсе цяжкасці, жадае застацца ў каталонскім клубе.
Па словах агента гульца Ўлі Фербера, Глеб мае вялікі выбар прапаноў аб пераходзе з Англіі і Нямеччыны, аднак мае намер застацца ў сваім цяперашнім клубе, перадае euro-football.ru.

"Чыкі Бегірыстайн (тэхнічны дырэктар “Барселоны” — Еўрарадыё) пагаварыў на днях з гульцом, і паабяцаў яму, што Гвардыёла будзе даваць Аляксандру больш гульнявой практыкі, і Глеб прыняў рашэнне застацца ў “Барселоне” і дамагацца месца ў аснове", — заявіў Фербер у інтэрв'ю іспанскай прэсе.

Нагадаем, Глебу ў мінулым сезоне замінала зацягненая акліматызацыя, акрамя таго, у беларуса праблемы з іспанскай мовай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі