Глен Хэнлан прыбыў у Мінск
Вядомага хакейнага трэнера заўважылі 29 траўня ў мінскім аэрапорце.
Як паведамляе "Прессбол", Хэнлан будзе абмяркоўваць з афіцыйнымі асобамі нашай краіны магчымасць далейшага супрацоўніцтва з Федэрацыяй хакея.
Нагадаем, што канадскі спецыяліст узначальваў нацыянальную зборную Беларусі ў сезонах 2005/06 і 2008/09 гадоў. У 2009 годзе ён быў прызнаны "Трэнерам года" па версіі "Прессбола".
Дарэчы, прыбыццё Хэнлана практычна супала па часе з паседжаннем трэнерскай рады Федэрацыі хакея. Яно адбудзецца 30 траўня. І менавіта ў гэты дзень заканчваецца тэрмін кантракту цяперашняга настаўніка беларускай зборнай Андрэя Скабелкі.
Праўда, у каментары Еўрарадыё кіраўнік федэрацыі Яўген Ворсін заявіў, што кандыдатуру Хэнлана не абмяркоўвалі.
Ворсін: Хэнлана не абмяркоўвалі, у чацвер пасяджэнне трэнерскай рады