"Гомель" і брэсцкае "Дынама" згулялі ўнічыю
У пятніцу стартаваў 24-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Гомель" і брэсцкае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0. Абедзьве каманды мелі добрыя моманты, але іх не змаглі рэалізаваць.
Іншыя матчы тура пройдуць 25-26 верасня. БАТЭ ў суботу згуляе ў гасцях з "Рухам", а "Шахцёр" у нядзелю — з "Нёманам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.