Гомельскі палац Румянцавых аддадуць пад танкі
7-го ліпеня ў Гомелі адкрыецца выстава мадэляў вайсковай тэхнікі. Як адзначае сайт odsgomel.org, танкі будуць выстаўленыя ў цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў. Дарэчы, у Гомелі існуе музей Вялікай Айчыннай вайны, дзе функцыянуе экспазіцыя пад адчыненым небам. Там прадстаўленыя самыя разнастайныя ўзоры тэхнікі часоў вайны. Музей знаходзіцца ў цэнтры Гомеля, у пяці хвілінах хады ад палаца.
Тым не менш для выставы быў абраны палац, які да апошняга часу меў выключны і нават падкрэслена мірны характар: у ім размяшчаўся Палац творчасці дзяцей і моладзі.
Тым не менш для выставы быў абраны палац, які да апошняга часу меў выключны і нават падкрэслена мірны характар: у ім размяшчаўся Палац творчасці дзяцей і моладзі.