Гомельскі пенсіянер падпаліў дом маладой удавы, якая адрынула яго заляцанні

Гомельскі пенсіянер падпаліў дом маладой удавы, якая адрынула яго заляцанні

79-гадовы пенсіянер з гомельскага пасёлка Мільча адпомсціў маладой суседцы, якая не адказала ўзаемнасцю на яго пачуцці. Мужчына страціў жонку і пакутаваў ад адзіноту, а непадалёк ад яго жыла 32-гадовая жанчына, якая страціла грамадзянскага мужа. Пенсіянер пачаў заляцацца і прапанаваў суседцы “сысціся”, але тая адмовіла кавалеру.

Аднойчы адрынуты прыхільнік заўважыў, што ў доме маладой удавы сабралася вясёлая кампанія. Ён увайшоў у дом і запатрабаваў спыніць “свята”. У адказ пачуў смех і просьбу не замінаць. Тады рашучы пенсіянер папярэдзіў, што калі госці не сыдуць, ён спаліць дом, але гаспадыня выгнала госця.

Калі госці ляглі спаць, то адзін з іх скрозь сон пачуў трэск дошак. Хлопец выскачыў на вуліцу і ўбачыў, што гарыць кут дома і веснічкі. Ён кінуўся заліваць агонь і заўважыў, як сталага веку мужчына хутка садзіцца на ровар і ўцякае. Пажар не нанёс вялікай шкоды і быў хутка патушаны.

Як пасля высветлілі праваахоўнікі, падазраваны ў падпале пенсіянер уначы прыехаў да дома, узяўшы з сабой анучы і бензін. Ён абліў анучу гаручай сумессю, паклаў яе на веснічкі і кут дома і падпаліў. Супрацоўнікі міліцыі пачалі праверку, прызначылі піратэхнічную экспертызу, але нават тады палымяны кавалер працягваў пагражаць расправай прадмету сваёй жарсці.

Цяпер на дзядулю завялі крымінальную справу па факце наўмыснага знішчэння або пашкоджання маёмасці, перадае БелаПАН.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі