Гомельскія мытнікі канфіскавалі буйную партыю псіхатропаў

Буйную партыю псіхатропных прэпаратаў затрымалі гомельскія мытнікі ў пункце “Церуха”.

Амаль сотню ўпаковак па 50 таблетак прэпарату “Феназепам” знайшлі ў кутняй скрыні аднаго з вагонаў цягніка “Санкт-Пецярбург - Кіеў”, які ішоў з Расіі ва Украіну. Аднак знайсці гаспадара гэтага наркатычнага “скарбу” не ўдалося — праваахоўнікі цяпер шукаюць невядомага кантрабандыста. Прызначаная хімічная экспертыза.

Згодна з дадаткам 1, зацверджаным Рашэннем Калегіі еўразійскай эканамічнай камісіі ў жніўні мінулага года, “Феназепам” з’яўляецца псіхатропным рэчывам і абмежаваны да перамяшчэння праз мытную мяжу, перадае прэс-служба Гомельскай мытні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі