Горад Майстроў у фестывальным Віцебску (Фотарэпартаж)

Гліняныя “Пагоні” і бел-чырвона-белыя значкі, саламяныя зубры і фота на памяць за тысячу рублёў – у цэнтры Віцебска ў міліцэйскім ачапленні праходзіць святочны кірмаш. Сказаць, што кірмаш гудзе, здаецца, будзе перабольшваннем. Шмат хто з гандляроў скардзіцца на тое, што попыт знізіўся. Людзям на сувеніры не хапае грошай, таму прадаўцы папануюць альтэрнатыўны ход: за 500-1000 рублёў можна сфатаграфавацца з саламянымі ласямі ды зубрамі, з ручнікамі ды аплеценымі бутэлькамі, на вазку, ля дэкаратыўнага стога...

Цэнтр сацыяльнай дапамогі Першамайскага раёна Віцебска вырашыў збіраць сродкі на абсталяванне гурткоў для інвалідаў. Намалявалі шчыт з дзіркамі для твараў, і тыя, хто фатаграфуецца у выглядзе “беларусачкі і беларуса”, адначасова дапамагаюць інвалідам, што жадаюць таксама стаць майстрамі.

[Image]

У Горадзе Майстроў каго і чаго толькі не пабачыш! “Мадэрнізаваныя” начоўкі з кранам ды антэнай, інсталяцыю “Смерць фашысцкім акупантам”, ляльку-абярэг, якой чамусьці, як стрыптызёрцы, пхаюць купюры “ў дэкальтэ”, і валяныя карэлі ды завушніцы, і майткі з надпісамі, якія ўспрымаюцца як дэвіз “Славянскага базару” – “Мы пелі так, што выцвярэзнік плакаў!”.
[Image]
[Image]
[Image]
[Image]
[Image]

Дарэчы, выцвярэзнікі сёлета ў Віцебску амаль не плачуць – Дня цвярозасці вырашана не праводзіць, да шаснаццаці гадзін спіртное прадаюць нават у “мёртвай” 500-метровай зоне вакол канцэртных пляцовак. Так што хто жадае, той нап’ецца. Нават калі носіць на адзенні афіцыйную дзяржаўную сімволіку.
[Image]

Што тычыцца так званых забароненых сімвалаў, то ім таксама знайшлося месца на кірмашы. Менавіта там, за міліцэйскімі кардонамі, можна спакойна набыць значкі з выявай бел-чырвона-белага сцяга ды Пагоні. Аўтар вырабаў толькі пасміхаецца – маўляў, калі Віцебск цяпер Пагоню на гербе мае, дык хіба скажа хто за яе слова ўпоперак?

[Image]
"Пагоні" і бел-чырвона-белыя значкі без праблем прадаюцца за міліцэйскім ачапленнем

[Image]
Уваход толькі праз металашукальнікі

[Image]
[Image]
Канцэрт

[Image]
Каваль з сынам

[Image]

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі