Грамадзянін Украіны арганізаваў адсылку наркотыкаў у Беларусь па пошце
Пра гэта паведамляе Мытны камітэт Беларусі.
Грамадзянін Украіны спрабаваў адаслаць па пошце ў Беларусь асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы на адрас жыхара Гомельскай вобласці, але іх выявілі супрацоўнікі мытні “Мінск-2”. Пра гэта паведамілі ў Мытным камітэце Беларусі.
Псіхатропы былі схаваныя паміж паштоўкамі і канвертамі ў спецыяльным пакеце. Праваахоўнікі затрымалі атрымальніка- арганізатара супрацьзаконнай перасылкі — грамадзяніна Украіны, які жыве ў Гомельскай вобласці.
Падчас ператруса па ягоным месцы жыхарства таксама былі знойдзеныя асабліва небяспечныя псіхатропы.
Распачатыя крымінальныя справы па арт. 228 “Кантрабанда” і арт. 328 “Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў”.
Фота: tinypic.com