Гран-пры "Прэс-фота-2013" атрымаў Вячаслаў Цуранаў (фота)

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга конкурсу адбылася 18 чэрвеня.


"Наша ніва" нагадвае, што "Прэс-фота Беларусі" — штогадовы конкурс фатографаў, якія працуюць у сферы медыя. Ён быў заснаваны ў 2009 годзе айчыннымі фотарэпарцёрамі. У конкурсе прымаюць удзел супрацоўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ.


У 2013 годзе аргкамітэт атрымаў больш за 2500 конкурсных здымкаў ад рэкорднай колькасці удзельнікаў — 114-ці. Пераможцы вызначаюцца ў дзевяці рубрыках — "Навіны", "Паўсядзённае жыццё", "Спорт", "Рэпартажныя партрэт", "Пастановачны партрэт", "Мастацтва і забавы", "Прырода", "Традыцыі" і "Мабілаграфія".

Здымкі пераможцаў можна пабачыць тут

Вячаслаў Цуранаў. Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі