Гродзенка падпаліла дзверы сяброўцы
Жанчына вельмі хацела выпіць.
Гродзенскія міліцыянты затрымалі 42-гадовую мясцовую жыхарку за спробу падпаліць ўваходныя дзверы сваёй сяброўкі.
Як піша interfax.by, жанчына раней перыядычна выпівала з сяброўкай. Цяпер яна хацела "працягнуць банкет", аднак не заспела сяброўку дома. Проста так сысці яна не захацела. Жанчына знайшла ў паштовай скрыні часопіс і паспрабавала з яго дапамогай падпаліць дзверы сваёй прыяцелькі.
Суседзі, якія пабачылі падпальшчыцу праз дзвярное вочка, выклікалі міліцыю. На жанчыну пачалі крымінальную справу па факце наўмыснага псавання маёмасці.
Фота — mosaica.ru