Гродзенскі "Нёман" пасля перамогі над "Тарпеда" выйшаў з "зоны вылету"
Тры матчы 29-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе прайшлі ў суботу. Найбольшую ўвагу прыцягнуў паядынак у Гродне, дзе "Нёман" прымаў жодзінскае "Тарпеда". Нагадаем, каманды змагаюцца за выжыванне ў вышэйшай лізе. Сёння "Нёман" святкаваў перамогу з лікам 2:1. У гродзенцаў цяпер 22 ачкі, у "Тарпеда" засталося 21 ачко.
Сталічны "Партызан" на мінскім стадыёне "Трактар" згуляў унічыю 0:0 з бабруйскай "Белшынай". "Партызаны" па-ранейшаму застаюцца на апошнім месцы, у іх 19 ачкоў.
"Віцебск" і "Дняпро" згулялі ўнічыю 1:1.
Астатнія матчы 29-га тура пройдуць у нядзелю і панядзелак.
Сёння прайшлі матчы 27-га тура ў першай лізе. Там таксама ідзе барацьба за выжыванне і таксама сустракаліся аўтсайдэры — слонімскі "Камунальнік" і рэчыцкі "Ведрыч-97". Слонімцы перамаглі з лікам 2:1 і сыйшлі з "зоны вылету".
Астатнія вынікі:
ДСК-Гомель — "Волна" (Пінск) — 2:0, "Рудзенск" — "Славія-Мазыр" — 0:0, СКВИЧ (Мінск) — "Белкард" (Гродна) — 2:0, "Верас" (Нясвіж) — "Хімік" (Светлагорск) — 2:0, "Смаргонь" — "Гомель" — 1:2, "Полацк" — "Граніт" (Мікашэвічы) — 1:1, "Баранавічы" — "Ліда" — 2:1.
Турнірная табліца выглядае наступным чынам:
"Гомель" — 76 ачкоў, ДСК-Гомель — 52, СКВИЧ — 51, "Граніт" — 47, "Баранавічы" — 42, "Верас" — 35, "Хімік", "Рудзенск" і "Полацк" — па 34, "Славія-Мазыр" — 33, "Волна" — 29, "Белкард" — 28, "Смаргонь" — 28, "Камунальнік" — 27, "Ведрыч-97" — 26, "Ліда" — 19.