Гродзенскія газеты друкаваліся ў Брэсце з-за паломкі ў друкарні

Гродзенскія газеты бліжэйшым часам будуць друкавацца за межамі вобласці. Прычынай стаў паламаны станок у мясцовай друкарні.
Дырэктар друкарні Пятро Кучынскі спадзяецца, што рамонт зойме менш за два тыдні:

Кучынскі: “Ёсць такая паломка, яна здараецца з усялякім абсталяваннем, бывае такое, але гэта не так смяротна як падаецца. Ён не будзе стаяць два тыдні, ён будзе працаваць нашмат раней”.

Паломка адбылася ўвечары 4 лістапада, калі ў друку быў нумар газеты “Вечерний Гродно”. Газета паспела аддрукаваць толькі 25% накладу, астатняе дадрукоўвалі ў Брэсце. “Гродзенская праўда” паспела аддрукаваць увесь наклад.

Аднак паводле інфармацыі Блога Гродна s13, паломка сур'ёзная і хутка абсталяванне адрамантаваць не атрымаецца. Прычына ў тым, што станок быў набыты ва ўжо збанкрутавалага прадпрыемства ў Расіі па праграме “Развіцця дзяржаўных перыядычных друкаваных выданняў у Гродзенскай вобласці на 2007–2010 гады”. Цяпер няма ні сервісу, ні спецыялістаў, ні запчастак да гэтага абсталявання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі