Гродзенскія матулі прапагандуюць альтэрнатыву дзіцячаму вазку

8-10 кастрычніка ў Гродна адбудзецца Міжнародны тыдзень слінганашэння.
Мамам і татам раскажуць пра перавагі карыстання слінгам. У цэнтры горада слінгамамы зладзяць шэсце і фотасесію. У нядзелю ў парку Жылібера пройдзе гульня для сямей, якія ўжо карыстаюцца слінгам. Паводле арганізатараў, гэта будзе першы ў Беларусі сямейны слінгаквэст.  Слінг – адмысловая тканіна для пераноскі грудных дзяцей. Ён прывязваецца за спіну і плечы дарослага. Гэтае простае прыстасаванне не займае рук. Таксама пазбаўляе маму ад нязручнасцяў, звязаных з кепскім для вазкоў уладкаваннем дарог і пад’ездаў. З-за гэтых выгодаў слінг становіцца папулярным сярод маладых і актыўных бацькоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі