Грузіны праспяваюць на "Еўрабачанні" ў Маскве антырасійскую песню (відэа)

Удзельнікам музычнага конкурсу "Еўрабачанне-2009" ад Грузіі стане гурт "Стэфане і 3G". Як адзначае “Інтэрфакс”, у песні, з якой грузіны прыедуць у Маскву, утрымліваецца пратэст супраць палітыкі Расіі.
Па словах старшыні журы адборачнага конкурсу, брытанскага прадзюсера Стывена Бада, гэтая кампазіцыя павінна пакінуць адмысловае ўражанне ў Маскве. "Акрамя таго, што песня нясе ў сабе пэўныя палітычныя пасланні, на слых яна прыемна ўспрымаецца", - заўважыў Бад.

Lenta.ru



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі