ГУБАЗіК выявіла 15 дамоўных футбольных матчаў і яшчэ 29 пад падазрэннем
15 дамоўных афіцыйных футбольных матчаў ужо выявілі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС, паведамляе тэлеканал АНТ.
Яшчэ 29 гульняў знаходзяцца пад падазрэннем. Па словах начальніка трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Міхаіла Бедункевіча, у сезоне 2017-2018 гадоў у дамоўных матчах былі заўважаныя клубы вышэйшай, першай і другой ліг. "У нас ёсць прыклады, калі да 10 футбалістаў у адным матчы былі задзейнічаныя ў забеспячэнні патрэбнага выніку", — распавёў праваахоўнік.
ГУБАЗіК прапаноўвае ўвесці ў заканадаўства змены, датычныя футбола. Крымінальную адказнасць прапануецца ўвесці не толькі за афіцыйныя дамоўныя матчы, але і за дамоўныя таварыскія сустрэчы на тэрыторыі іншай краіны, калі ўдзельнікі з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі.