Гукі і дзея ў прасторы “Арт-поля”

Цэлы тыдзень госці фестывалю “Арт-поле” былі відавочцамі і ўдзельнікамі этнічных традыцыяў Украіны, якая прымала ў сябе некалькі дзесяткаў тысяч гасцей з іншых краінаў, якія прыехалі падзяліцца сваім фальклёрам. Лэнд-арт — спецыяльныя майстэрні, якія працавалі ад раніцы да вечара штодня. Тут можна было паспрабаваць сябе ў лепцы гаршчкоў з гліны, выразанні мультфільмаў, здымках кіно, стварэнні драўляных скульптураў, боды-арту, пяшчаных карцінаў ды шмат чаго іншага.





Не давалі сумаваць і некалькі чайных, дзе можна было пакаштаваць усемагчымыя зёлкавыя гарбаты. А гандляры з Вінніцкай вобласці прыехалі паказаць вырабы сваіх народных умельцаў.

Штодня на малой сцэне адбываліся канцэрты. Радавалі вочы і вушы ўкраінскія бабулькі ў народных строях, якія на некалькі галасоў спявалі фальклёрныя песні, а моладзь у сваю чаргу з захапленнем іх слухала.



А на вялікай сцэне апошнія два дні абываліся вялікія канцэрты. Сярод выступоўцаў — шведы “Boot”, украінцы “Перкалаба”, беларусы “Нагуаль” ды шмат іншых.

Фестываль “Арт-поле” праводзіцца першы раз пад такой назвай. Раней ён называўся  “Шэшоры” — па назве вёскі ў Карпатах, дзе і ладзіўся фэст. Вёска Варабіеўка Няміраўскага раёна ўжо трэці раз прыняла ў сябе гэтае мерапрыемства.  

Фестываль трываў тыдзень. Аднак, тыя, хто меў вольны час, мог застацца ў намётах і па сканчэнні мерапрыемства, каб насалодзіцца ўкраінскімі краявідамі, пакупацца ў Бузе ды адпачыць яшчэ крыху.






























Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі