Гульні ў выбары, прывід АДКБ, казус Варшавы і канферэнцыя каліноўцаў — эфір

Аляксандр Класкоўскі / Еўрарадыё

Аляксандр Класкоўскі / Еўрарадыё

Наступны год абяцае стаць багатым на “выбары” — што лукашэнкаўскі рэжым, што Каардынацыйная рада актыўна да гэтага рыхтуюцца. Ці прынамсі ўдаюць актыўную  падрыхтоўку. І словы пра “ўдаванне” і “выбары” ў двукоссі справядлівыя для абедзвюх кампаній і іх актараў. У той жа час Арменія фактычна паставіла крыж на далейшым існаванні АДКБ, а каліноўцы анансавалі на 29 лістапада канферэнцыю “Шлях да волі”.

Чым адметная чарговая кампанія па прызначэнні дэпутатамі адэптаў лукашызму і ці маюць дэмсілы стратэгію адносна тых “выбараў”? Ці стане пазіцыя Арменіі адносна АДКБ прыкладам для іншых удзельнікаў гэтага геапалітычнага ўтварэння? Ці сапраўды Мінск верыў у паляпшэнне адносін з Варшавай пасля змены ўлады ў Польшчы і што хоча сказаць Кіеў Лукашэнку, даўшы дазвол на правядзенне канферэнцыі каліноўцаў у Кіеве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык праекта "Позірк" Аляксандр Класкоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі