Гумовы Мінск, ID-карткі і жыллё: топ пратэрмінаваных абяцанняў 2020 года

Лягчэй за ўсё абяцаць
Лягчэй за ўсё абяцаць

У год выбараў беларускія ўлады імкнуцца парадаваць выбаршчыкаў выкананнем доўгатэрміновых абяцанняў і запускам буйных праектаў. Памятаеце, як у 2010-м адкрылася "Мінск-Арэна", а беларусы пачалі атрымліваць запаветныя "папіццот" сярэдняй зарплаты? А ў 2015-м у Мінску быў дабудаваны і адкрыты россып аб'ектаў: два гандлёвыя цэнтры, басейн, аквапарк, цэнтр фрыстайла...

2020-ы — год прэзідэнцкіх выбараў. Правяраем, якія моцна пратэрмінаваныя абяцанні чыноўнікаў збудуцца сёлета, а якія ўжо адкладзены на потым.
 

Пратэрмінаваныя абяцанні 2020-га...
 

Умова камфортнага жыцця больш не ўмова

У снежні 2018 года Аляксандр Лукашэнка казаў чыноўнікам, што Мінск ні ў якім разе не павінен пераступіць парог у 2 млн чалавек. "Гэта не капрыз, а ўмова камфортнага жыцця людзей",сказаў ён. Але за два гады разуменне камфорту для жыхароў сталіцы чамусьці змянілася. Па выніках перапісу насельніцтва "Мінск упэўнена пераадолеў двухмільённы рубеж",расказала ў лютым 2020 года старшыня Белстата Іна Мядзведзева. Разумейце як хочаце: ці то Мінск гумовы, ці то жыць у iм цяпер некамфортна...

ID-карткі і біяметрычныя пашпарты

Біяметрычныя пашпарты беларусам збіраліся пачаць выдаваць са студзеня 2019 года. Але смелыя планы не спраўдзіліся. У сакавіку 2019-га Аляксей Бягун, начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС, сказаў, што тэрміны пераносяцца — на 1 студзеня 2020 года. Але ID-картак і біяметрычных пашпартоў няма дагэтуль. Наступны тэрмін — студзень 2021 года.

Резиновый Минск, ID-карты и жильё: топ просроченных обещаний 2020 года
Тэрміны выдачы ID-картак перанесены

Квадратны метр vs сярэдняя зарплата

Кошт квадратнага метра жылля павінен зраўняцца з сярэдняй зарплатай на працягу трох гадоў. Пра гэта 24 лютага 2017 года заявіў цяпер ужо былы прэм'ер-міністр краіны Андрэй Кабякоў. Што ж, тры гады прайшло. Па словах віцэ-прэм'ера Уладзіміра Кухарава, сярэдні кошт продажу квадратнага метра ў Беларусі ў студзені 2020 года складаў 2078 рублёў. А сярэдні заробак за студзень 2020 года — 1118,1 рубля. Розніца амаль у два разы. Сур'ёзна?

Резиновый Минск, ID-карты и жильё: топ просроченных обещаний 2020 года
Колькі каштуе жыллё пабудаваць

...і "пратэрміноўка", якую нам абяцаюць у 2020 годзе


“Газпром цэнтр”

Да 2018 года ў Мінску збіраліся дабудаваць "Газпром цэнтр". Офіс расійскай кампаніі павінен быў размясціцца ў вежы вышынёй 182 метры, са спартыўным і медыцынскім цэнтрамі і амфітэатрам на 1000 чалавек. Каб пачаць будаўніцтва, яшчэ ў 2014 годзе насуперак пратэстам мінчан знеслі аўтавакзал "Маскоўскі".

Резиновый Минск, ID-карты и жильё: топ просроченных обещаний 2020 года
Будпляцоўка "Газпром цэнтра" ў 2019 годзе / фота TUT.by

Аднак "Газпром цэнтру" наканавана было стаць элітным даўгабудам. У лістападзе 2019 года мінскія ўлады паабяцалі дабудаваць комплекс да канца 2020-га. Чакаем.

БелАЭС

Па апошніх заявах чыноўнікаў, Беларуская АЭС павінна запрацаваць на працягу сакавіка 2020 года. "Думаю, калі ўсё складзецца станоўча, мы ў I квартале 2020 года выйдзем на фізічны пуск", — сказаў у лістападзе 2019-га намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк. Толькі за апошнія тры гады пуск атамнай станцыі адсоўваўся пяць разоў: люты 2019-га, сакавік 2019-га, восень 2019-га, студзень 2020-га, першы квартал 2020-га... А першапачаткова і зусім планавалася, што першы блок АЭС у Астраўцы запрацуе ў лістападзе 2018 года.

Резиновый Минск, ID-карты и жильё: топ просроченных обещаний 2020 года
Работы на БелАЭС

Трэцяя лінія мінскага метро

У снежні 2015 года начальнік УП "Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна" Павел Царун на прэс-канферэнцыі казаў, што першыя чатыры станцыі трэцяй лініі мінскага метро плануецца адкрыць у 2017 годзе. Гэта абяцанне пратэрмінавана ўжо на тры гады. Адкрыць станцыі плануюць 3 ліпеня 2020 года.
 

Мадэрнізацыя беларускіх НПЗ

Тры гады таму беларускія ўлады планавалі завяршыць мадэрнізацыю нафтаперапрацоўчых заводаў у Мазыры і Наваполацку да 2019 года. Кошт праекта ацэньваўся ў $1,2 млрд. Але не зраслося. Цяпер завяршыць работы на Мазырскім НПЗ і "Нафтане" плануюць у 2020 годзе. Затрымка тлумачыцца тэхнічнымі складанасцямі.
 

Хапае і "дробных" незавершанасцяў

Напрыклад, харчовы экарынак плошчай 20 тысяч квадратных метраў на выездзе з Мінска па Лагойскім тракце. Ён у спісе недабудаваных ужо каля 10 гадоў і павінен быў быць здадзены ў 2019 годзе. Але... "рынак сёлета не дабудуюць",сказаў у канцы 2019 года генеральны дырэктар УП "Агракамбінат "Ждановічы" Рыгор Чуйко. Тэрміны перанеслі на 2020 год.

Басейну ў горадзе Мар'іна Горка таксама не наканавана было прыняць першых наведвальнікаў у 2019 годзе, як гэта было заяўлена. Паводле ліста намесніка старшыні Пухавіцкага райвыканкама Малахава, басейн у Мар'інай Горцы плануецца ўвесці ў эксплуатацыю толькі ў 2020 годзе.

Резиновый Минск, ID-карты и жильё: топ просроченных обещаний 2020 года
Увод у эксплуатацыю перанесены

"У 2019 годзе адкрыецца школа ў Сухараве, завершыцца будаўніцтва школы ў Каменнай Горцы-3", — расказваў 14 снежня 2018 года кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Арцём Цуран. "Налета плануем увесці ў эксплуатацыю шэраг сацыяльных аб'ектаў. Гэта школа ў Каменнай Горцы-3 — даўно ўжо наспела неабходнасць, цяпер вядзецца будаўніцтва", — практычна тымі ж словамі, але ўжо ў лістападзе 2019-га расказвае пра школу намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Фёдар Рымашэўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі