Гурт Air рассылае сінгл па пошце ўсім жадаючым

Рамантычныя электроншчыкі Нікаля Гадэн і Жан Бенуа Дзюнкель з гурта Air запісалі новы альбом, які атрымаў назву “Love 2”. Рэліз альбома адбудзецца толькі ў кастрычніку а да гэтага гурт прадставіць два сінглы. З першым з іх можна будзе азнаёміцца на пачатку наступнага тыдня. Для таго, каб пачуць кампазіцыю “Do The Joy” першымі, варта зарэгістравацца на сайце гурта aircheology.com і ўжо ў панядзелак, 6 ліпеня, вы атрымаеце навінку на свой электронны адрас.

Другі сінгл з альбома “Love 2” “Sing Sang Sung”, паступіць у музычныя крамы 25 жніўня.
Канцэртны тур у падтрымку пятага студыйнага альбома гурт Air пачне ў пачатку 2010 году ў Францыі.


music.open.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі