Гурт "Бі-2" сустрэўся са Святланай Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская і "Бі-2"
"Бі-2" перад канцэртам у Вільнюсе сустрэліся са Святланай Ціханоўскай. Фатаграфіяй Ягор Бортнік падзяліліся ў сваім Instagram:
"Вельмі прыемная сустрэча са Святланай Ціханоўскай перад канцэртам! Вільня, дзякуй!".
"Бі-2" — рускамоўны рок-гурт, утвораны ў 1988 годзе ў Бабруйску. У 2020 годзе музыкі падтрымалі пратэсты ў Беларусі, а ў 2022 годзе асудзілі агрэсію Расіі супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.