Гурт Крама прэзентаваў беларускамоўны гімн ФК “Дынама-Брэст” (відэа)
Гурт Крама прэзентаваў беларускамоўны гімн ФК “Дынама-Брэст”.
Рокеры ўпершыню выканалі яго на канцэрце “Дынама-Брэст Рок-Фэст”, які адбыўся 12 жніўня ў горадзе над Бугам.
Са сцэны лідар гурта Ігар Варашкевіч распавёў, што за аснову гімну быў узяты вядомы хіт Крамы – “Бяжы, хлопец”. На старую музыку калектыў наклаў новы тэкст пра брэсцкую футбольную каманду.
Што з гэтага атрымалася, можна пабачыць на відэа.