Гурт “Тараканы” пагутарыць з дзяўчатамі пра секс
Гурт “Тараканы” рыхтуецца зняць відэакліп на песню “Просто сделать это” са свайго новага альбома “Бой до дыр”. “Просто сделать это” стане першым відэакліпам з новага дыску каманды,
праўда, у тэлеэфіры гэты ролік наўрад ці калі-небудзь з'явіцца.
Як растлумачыла карэспандэнту InterMedia піяр-мэнэджар “Тараканаў” Вікторыя Шаблінская, “гэта самая мацюковая і неадназначная песня з альбома “Бой до дыр”. На жаль, там нават нельга “запікаць” ненарматыўную лексіку, таму наўрад ці яе хто-небудзь паставіць у эфір”.
Нягледзячы на гэта, музыкі жадаюць зрабіць сюжэт роліка рамантычным. “Музыкі жадаюць, каб у кліпе было шмат дзяўчат, а яго дзеянне разгортвалася ў актавай зале школы ці інстытута, - працягвае спадарыня Шаблінская. – Ролік пра тое, што дзяўчаты жадаюць паразмаўляць пра секс, але варта абыграць гэта ўсё прыстойна і без пошласці”.
Праўда, у прэс-службе “Тараканаў” не выключаюць, што задума музыкаў можа яшчэ змяніцца, і відэа будзе знята “зусім пра іншае”. Рэжысёрам кліпа стане гітарыст калектыву Дзяніс Храмых. Ён ужо меў кліпмэйкерскі досвед як падчас працы ў гурце “Трактор боулинг”, так і ў перыяд выступаў з "Тараканами", калі зняў для сваіх калег па сцэне “Новость этой минуты”.
Фота: redzeppelin.ru