Гурыновіч, Румбуціс, Пудышаў, Сокал зноў гулялі пад кіраўніцтвам Малафеева
Ветэраны футбольнага клуба "Дынама" (Мінск) выйгралі ў Маскве 6-ы Мемарыял Барыса Бешчава, былога міністра шляхоў зносінаў СССР. Учора ў фінальным матчы дынамаўцы перамаглі ветэранаў маскоўскага "Лакаматыва". Асноўны час гульні закончыўся ўнічыю 1:1 (гол у мінчукоў забіў Віктар Сокал), а ў серыі пенальці "Дынама" выйграла з лікам 4:3.
Адзначым, што ў турніры ўзялі ўдзел пяць маскоўскіх каманд - "Лакаматыў", "Спартак", "Дынама", ЦСКА, "Тарпеда", піцерскі "Зеніт", а таксама дынамаўцы Мінску і Кіева. На групавым этапе ветэраны гулялі 40 хвілін (2 таймы па 20 хвілін з невялікім перапынкам), а фінальны паядынак працягваўся 60 хвілін.
У складзе ветэранаў мінскага "Дынама" выступалі Генадзь Туміловіч, Людас Румбуціс, Ігар Гурыновіч, Уладзімір Курнеў, Юрый Пудышаў, Віктар Сокал, Аляксандр Лухвіч, Радаслаў Арлоўскі, Андрэй Шаліма ды інш. Каманду трэніравалі Эдуард Малафееў і Іван Савосцікаў.
БелаПАН