Хадаркоўскі: Не веру, што Лукашэнка дзейнічае ў адзіночку ў крызісе з мігрантамі

Хадаркоўскі: Не веру, што Лукашэнка дзейнічае ў адзіночку ў крызісе з мігрантамі

Кіраўнік руху "Адкрытая Расія" Міхаіл Хадаркоўскі пракаментаваў міграцыйны крызіс на межах Беларусі і краін ЕС. 20 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Літве ён заявіў пра несамастойнасць Аляксандра Лукашэнкі ў гэтай праблеме.

"Я перакананы, што крызіс з уцекачамі мэтанакіравана справакаваны ў якасці формы палітычнага ціску на Літву, на літоўскі ўрад, на літоўскае грамадства,цытуе словы Хадаркоўскага Delfi. — Мы лічым, што гэта не толькі лагічна, але і мае дастатковыя доказы. Ці дзейнічае Аляксандр Лукашэнка ў адзіночку — я асабіста ў гэта абсалютна не веру, ён аказвае паслугу Крамлю".

У прэс-канферэнцыі таксама ўдзельнічаў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс. Ён заявіў, што ёсць доказы наўмысных дзеянняў уладаў Беларусі, а мадэль штучна выкліканай міграцыі магла быць "пазычана" ў Расіі — раней падобныя дзеянні былі адзначаны на межах Нарвегіі і Фінляндыі. "Мы бачым, што Аляксандр Лукашэнка проста ўзяў гэты ўзор і ўдасканаліў яго", — сказаў міністр. Паводле яго слоў, прамых доказаў удзелу ў гэтых працэсах Расіі няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі