Хакеісты зборнай Канады сталі чэмпіёнамі Алімпійскіх гульняў
Хакейная зборная Канады стала чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы. У фінале канадцы перамаглі ў овертайме зборную ЗША — 3:2 (1:0, 1:1, 0:1,1:0). Амерыканцы здолелі зраўняць лік за 25 секундаў да заканчэння трэцяга перыяду і перавялі гульню ў овертайм. На яго 8-й хвіліне Сідні Кросбі закінуў пераможную шайбу — Канада стала чэмпіёнам.