Хакер даведаўся тайну апошняй кнігі пра Гары Потэра
Хакер, які называе сябе Габрыэлем, заявіў, што яму ўдалося ўзламаць электронную базу данных лонданскага выдавецтва Bloomsbury і атрымаць копію апошняй кнігі Джоан Роўлінг «Гары Потэр і ракавыя мошчы».
Ён заяўляе, што даведаўся, хто з галоўных герояў загіне. У паведамленні хакера гаворыцца пра смерць Герміоны і Хагрыда. Прадстаўнікі выдавецтва гэтую інфармацыю не каментуюць, а кампутарныя эксперты лічаць, што заява можа быць толькі выдумкай.
Нагадаем, што наступная кніга пра Гары Потэра павінна выйсці 21 ліпеня. У першы дзень Bloomsbury плануе прадаць 320 мільёнаў асобнікаў кнігі.
Газета.ру