Хакейная зборная Беларусі прайграла таварыскі матч Нарвегіі
Дружына Глена Хэнлана працягвае падрыхтоўку да травеньскага чэмпіянату свету.
У Ліліхамеры беларусы саступілі нарвежцам — 1:2 (0:0, 1:1, 0:1). Сцяпанаў на 34-й хвіліне зраўняў лік, але за дзве хвіліны да фінальнага свістка наша каманда прапусціла яшчэ адну шайбу.
Зборная Беларусі гуляла ў наступным складзе: Коваль, Гарошка — Стасенка, Сцяпанаў — Кавыршын — Угараў (капітан), Усенка — Дзянісаў, Мялешка — Восіпаў — Саламонаў, Антонаў — Стась, Яфіменка — Дрозд — Мусіенка, Нагачоў — Філічкін, Елісеенка — Волкаў — Дадонаў. Адзначым, што Хэнлан не задзейнічаў цэлую групу хакеістаў асноўнага складу — некаторых вырашыў паберагчы, іншыя аднаўляюцца пасля траўмаў.
Яшчэ адзін таварыскі матч Беларусь — Нарвегія ў рамках Еўрапейскага хакейнага выкліку пройдзе 11 красавіка.
Фота — pressball.by