Хакейная зборная Беларусі заняла на чэмпіянаце свету сёмае месца
Дружына Глена Хэнлана ўчора выбыла з турніра, прайграўшы ў 1/4 фінала ў драматычным матчы шведам — 2:3.
Як адзначае сайт by.tribuna.com, выхад у чвэрцьфінал дазволіў беларускай зборнай падняцца на 7-е месца ў выніковай табліцы сусветнага першынства. Іншыя зборныя, якія ўчора выбылі з плэй-оф, занялі наступныя месцы: Канада — 5-е, ЗША — 6-е, Францыя — 8-е.
Адзначым, што на хатнім чэмпіянаце свету зборная Беларусі не змагла паўтарыць поспех 2006 года, калі ў Рызе была 6-й. Тады нашай камандай таксама кіраваў канадзец Глен Хэнлан.
Фота — БЕЛТА, Еўрарадыё