Хакейны клуб "Віцебск" не заплаціў хакеістам прэміяльныя ўжо за 23 гульні

З кастрычніка 2008 года не плаціць прэміяльныя сваім хакеістам хакейны клуб "Віцебск". З таго часу накапілася запазычанасць за 23 гульні. Як паведамляе газета "Советская Белоруссия", кіраўнік "Віцебска" Ўладзімір Базека прызнае існаванне ў клубе фінансавых праблемаў, аднак прапануе не рабіць з гэтага трагедыю і абяцае разлічыцца з хакеістамі.

Паводле яго словаў, усім гульцам рэгулярна выплочваецца заробак, таму ён выказаў шкадаванне, што некалькі хакеістаў агучылі складанасці ў прэсе. Базека паабяцаў, што рэпрэсій супраць іх не будзе, але нагадаў, што паводле кантракту можа іх пакараць істотнымі штрафамі за нанясенне маральнай шкоды клубу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі