Халезін падарыў Джагеру бутэльку "Белавежскай" у форме аўтамата (фота)
Сёння раніцай дэлегацыя беларускага "Свабоднага тэатра" вярнулася з Варшавы, дзе напярэдадні сустракалася з лідэрам гурта Rolling Stones Мікам Джагерам. У польскай сталіцы прайшоў самы вялікі канцэрт еўрапейскага тура гурта, на якім прысутнічала больш за 60 тысяч гледачоў. Сустрэча праходзіла ў грымёрным пакоі лідэра Rolling Stones за гадзіну да пачатку выступу. Апроч Міка і прадстаўнікоў "Свабоднага тэатра", у ёй прынялі ўдзел сын музыкі Джэймс і жонка Лоўрэн Скот.
"Па-першае, Джагер пагадзіўся выступіць апякуном праекта World Musicians for Solidarity with Belarus, які быў ініцыяваны Лаўрам Бержанінам і падтрыманы "Свабодным тэатрам", - распавёў Мікалай Халезін у інтэрв'ю рэсурсу dramaturg.org. - Гэта значыць, што мы можам разлічваць на дапамогу Міка ў кантактах з музыкамі высокага ўзроўню і на яго аўтарытэт у музычным асяроддзі.
Па-другое, ён гатовы надаваць увагу Беларусі ў стасунках з кіраўнікамі дзяржаў і ўплывовымі палітыкамі. Па сутнасці, гэта грамадскае шэфства над краінай, якога нам катастрафічна бракуе".
Па-трэцяе, ён падтрымаў "Еўрапейскі марш", які пройдзе ў Мінску ў кастрычніку гэтага года, заявіўшы, што будзе ўважліва сачыць за тым, наколькі словы беларускіх уладаў аб еўрапейскім выбары будуць адпавядаць іх дзеянням".
Вядома ж, падчас размовы прадстаўнікі "Свабоднага тэатра" не маглі не закрануць магчымасці гастроляў Rolling Stones у Мінску. "Мы абмяркоўвалі толькі варыянт прыезду самога Міка ў Мінск, - працягвае Мікалай Халезін, - але з-за шчыльнага графіку тура вырашылі вярнуцца да гэтай гутаркі, пасля яго заканчэння. Ён сам выказаў жаданне прыехаць у Мінск, каб падтрымаць незалежных музыкаў і дзеячоў контркультуры".
Нажаль, мы не можам зараз гаварыць аб правядзенні канцэрту Rolling Stones у Мінску, – для арганізацыі такога праекту ў нашай краіне няма ні палітычнай свабоды, ні сродкаў, ні адпаведнага ўзроўня заробкаў. Хаця самі «ролінгі» лічаць, што адсутнасць Беларусі ў графіку тура – гэта абсалютны нонсэнс".
Фота: Ганна Макоўская, www.dramaturg.org