Халоднае надвор'е ў Беларусі захаваецца і на наступным тыдні
Халоднае надвор'е ў Беларусі захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня (будзе панаваць скандынаўскі цыклон Peter). Тэмпература паветра будзе на 3-5 градусаў ніжэйшай за норму, у сярэднім яна складзе ад 3 да 5 градусаў цяпла. Пра гэта ў Facebook піша Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны чакаецца аж мінус 5 да плюс 1 градуса (у Мінску — ад 0 да мінус 2), у дзённыя гадзіны — ад 2 да 8 цяпла (у сталіцы — плюс 4-6 градусаў).
Ападкі не прагназуюцца і ў нядзелю, 16 кастрычніка. Уначы будзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў (у Мінску — ад мінус 1 да плюс 1), удзень — плюс 2-9 градусаў (у сталіцы — ад 5 да 7 цяпла).
Такія ўмовы надвор'я захаваюцца і ў першыя дні наступнага тыдня. У асобных раёнах у начныя гадзіны будзе да мінус 6 градусаў. Удзень тэмпература паветра складзе 2-8 са знакам плюс.