Хершэ тройчы прапаноўвалі напісаць на імя Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні

Хершэ тройчы прапаноўвалі напісаць на імя Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні

Грамадзянцы Швейцарыі, палітзняволенай Наталлі Хершэ тройчы прапаноўвалі напісаць на імя Аляксандра Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні. Пра гэта Радыё Свабода распавёў яе брат Генадзь Касьян, які атрымаў першы ліст за апошнія чатыры месяцы. Ён датаваны 3 верасня. Касьян мяркуе, што сярод тых, хто падымаў пытанне аб напісанні прашэння, магла быць старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Яна наведвала жаночую калонію № 4 у Гомелі ў жніўні.

"Наталля ўсім адмовіла, бо лічыць сябе невінаватай", — кажа брат.

Хершэ — грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання. У пачатку снежня 2020-га яна была асуджаная на 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму за супраціў міліцыянеру. Падчас жаночага маршу 19 верасня мінулага года Наталля Хершэ сарвала з сілавіка балаклаву. Сваю віну жанчына не прызнала.

Швейцарыя дамагаецца вызвалення сваёй грамадзянкі. Гэтая краіна падтрымала санкцыі ЕС супраць Беларусі.

Хершэ ў калоніі правяла амаль 2 месяцы ў штрафным ізалятары — найперш за адмову шыць форму сілавікам. Адтуль яе перавялі ў "памяшканне камернага тыпу", у якім яна знаходзіцца адна.

За апошнія два тыдні Наталлі Хершэ аддалі толькі адзін ліст. "Збольшага ў мяне ўсё добра, стрэсу няма, — піша палітзняволеная. — Чытаю, захапляюся Салжаніцыным, прачытала яго "Архіпелаг ГУЛАГ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі