Хірург, які рабіў аперацыю Юліі Кубаравай, меў праблемы са зрокам і слыхам

Нагадаем, што разгляд крымінальнай справы па факце смерці 25-гадовай Юліі Кубаравай (на здымку) пачаўся 9 студзеня. Дзяўчына памерла вясной 2013 года пасля правядзення пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медцэнтры "Экамедсэрвіс". Пад судом апынуліся гендырэктар цэнтра "Экамедсэрвіс" Галіна Валжанкіна, галоўны інжынер Уладзімір Ліхута і лекар-анестэзіёлаг Аляксандр Шураў.

Бок абвінавачання ў панядзелак пацікавіўся, ці бачыў хірург, у якім стане знаходзілася пацыентка, калі анэстэзіёлаг папрасіў адыйсці ад аперацыйнага стала? Сведка адказаў: "Я не бачыў". На наступнае пытанне, ці мае ён праблемы са зрокам, Віктар Серабро сказаў: "Так, і са слыхам. Мне ўжо 63 гады".



Паводле слоў хірурга, з-за праблемаў са слыхам лекар яму прызначаў лячэнне. "Интерфакс-Запад" адзначае, што мэтай гэтых пытанняў было высвятленне, ці чуў хірург падчас аперацыі сігнал трывогі апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.



Працяг суда прызначаны на 21 студзеня. У суд выкліканыя ўсе сведкі.
 

Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі