Хлопца, якога падазраюць у нападзе на настаўніцу, вярнулі ў СІЗА

Хлопца, якога падазраюць у нападзе на настаўніцу, вярнулі ў СІЗА

Гімназіст, якога падазраюць у нападзе на настаўніцу рускай мовы, прайшоў псіхолага-псіхіятрычную экспертызу і цяпер знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. Пра гэта паведамляе крыніца, блізкая да Еўрарадыё. Аднакласнікі пішуць яму лісты, праўда, адказу пакуль не атрымалі. Лісты прыходзяць толькі бацькам хлопца, у якіх ён перадае прывітанні сябрам.

Згодна з інфармацыяй крыніцы, у бліжэйшы час Д. мусяць выставіць абвінавачванне. Таксама вядома, што настаўніца збіраецца працягнуць працу ў школе. Аднак пацвердзіць ці аспрэчыць звесткі дырэктар гімназіі Аляксандра Уюнова адмаўляецца:

"Мы не даём каментарыі па тэлефоне. І прыходзіць да нас не трэба".

Нагадаем, здарэнне адбылося 23 траўня ў сталічнай гімназіі №74. Па версіі следства, 16-гадовы Д. ударыў настаўніцу нажом. Жанчына была дастаўлена ў аддзяленне рэанімацыі. Цяпер яе стан стабільны. Аднакласнікі, іх бацькі, настаўнікі і трэнер станоўча характарызуюць хлопца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі