Хлопчыка трымалі ў прыбіральні за фразу "Лукашэнку ў аўтазак!", яго маму цкуюць

Супрацьстаянне жанчын і АМАПа ў Маладзечне
Супрацьстаянне жанчын і АМАПа ў Маладзечне

Трохгадовы Аляксей паскардзіўся бацькам, што выхавальніца дзіцячага садка зачыніла яго ў прыбіральні пасля таго, як ён сказаў фразу "Лукашэнку ў аўтазак!". Гісторыя адбылася 25 жніўня ў дзіцячым садзе №27 у Маладзечне.

Пакуль бацька хлопчыка высвятляў у загадчыцы, хто вырашыў менавіта так пакараць дзіця, Рада Рогава, мама Лёшы, на эмоцыях напісала пра тое, што здарылася, у "Інстаграм". Бацькі іншых дзяцей пачалі пісаць ёй, што яна "канфліктная", і выклікалі яе на сход, каб "адстаяць гонар выхавальніцы".

"Я асабіста нікога не вінаваціла, — расказвае Рада Еўрарадыё. — Але так і не атрымала ў загадчыцы дзіцячага садка адказу на пытанне, хто гэта зрабіў. Яна кажа, што такія работнікі ў садзе працаваць не павінны, маўляў, разбяромся. Дзіця назвала імя, а ў іх, аказваецца, няма супрацоўнікаў з такім імем. І цяпер у дзіцячым садзе кажуць, што дзіця магло прыфантазіраваць. Але ён дакладна сказаў, што гэта зрабіла іх выхавальніца".

Мальчика держали в туалете за фразу “Лукашенко в автозак!”, его маму травят
Рада Рогава

Па словах мамы, палітычную сітуацыю ў іх сям'і пры дзецях не абмяркоўваюць. Дзіця пачула фразу па тэлевізары — і яна яму спадабалася.

Як доўга хлопчык быў зачынены ў прыбіральні, пакуль незразумела.

"Гэта ж дзіця. Яму і пяць хвілін маглі здацца вечнасцю. Па версіі сада, выхавальніца ненадоўга адпускала дзяцей пасікаць перад прагулкай. Мы не можам разабрацца, знайсці канцы. Напэўна, лепш цяпер забраць дзіця з садка і закрыць гэтую тэму назаўжды", — кажа мама хлопчыка.

Рада вельмі перажывае праз гэту гісторыю. Яна выхавала пяцярых дзяцей: адна дачка пойдзе сёлета ў пяты клас гімназіі, другая выйшла замуж, яшчэ двое — працуюць, жывуць у Мінску. Па словах жанчыны, ні з адным яе дзіцем не было праблем.

У сям'і заўсёды шанавалі працу педагога, і цяпер яна не хоча, каб пацярпелі невінаватыя. Яна не ведае, чаго чакаць ад сходу. Кажа, што, хутчэй за ўсё, будзе канфлікт, раз ёй ужо пішуць, каб яна забірала дзіця ў іншы сад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі