Хлопец з Барысава зрабіў петарду, якая адарвала яму кісць рукі

У рэанімацыю барысаўскай лякарні трапіў 23-гадовы мясцовы жахар з ампутацыяй левай кісці, множнымі ранамі твару і апёкамі.

Як выявіла праверка, якую зладзіў Следчы камітэт, здарэнне адбылося ў адной з кватэр Барысава ўначы 30 снежня. Малады чалавек прыйшоў у госці да свайго знаёмага і прынёс самаробную петарду. Пры неасцярожным абыходжанні піратэхнічная прылада выбухнула ў яго ў руках. Пры гэтым выбуху хлопец атрымаў раны, з якімі быў шпіталізаваны.

Следчыя праводзяць праверку інцыдэнту.

Фота — ex.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі