Хольцапфель: Еўрасаюз хацеў бы спрасціць візавы рэжым з Беларуссю

Спрашчэнне візавага рэжыму з Беларуссю з'яўляецца прыярытэтам ЕС. Пра гэта заявіў Часовы павераны ў справах Еўрапейскага Саюзу ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель. Хольцапфель: "Развіццё сітуацыі ў гэтым кірунку залежыць ад мандата, які будзе дадзены з боку Савета ЕС. Пакуль мандат не зацверджаны. Гэтае пытанне з'яўляецца прыярытэтам для ЕС — дасягнуць большага прагрэсу ў гэтым напрамку і спрасціць візавы рэжым для грамадзян Беларусі".

Нагадаем, што з 1 студзеня 2011 года Польшча адмяніла плату за разгляд і выдачу нацыянальных польскіх віз для беларускіх грамадзянаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі