Хрысціяне разам моляцца за Гродна

8 траўня ўвечары ў Гродна адбылася супольная малітва каталікоў, вуніятаў і евангелістаў за горад. Падрабязнасці ў рэпартажы нашага карэспандэнта Змітра Цвікевіча.

“Цягам адной гадзіны каля 80 вернікаў трох хрысціянскіх канфесіяў звярталіся да Бога па дапамогу ў барацьбе са злом, якое чыніцца супраць горада.


Хрысціянскія святары падчас супольнай службы неаднаразова звярталіся да біблейскіх прыкладаў, у якіх падкрэслівалася сакральная важнасць горада для кожнага ягонага жыхара. І таму, калі чыніцца несправядлівасць у дачыненні да горада – абавязак кожнага хрысціяніна супрацьстаяць ёй.


Па словах аднаго з удзельнікаў службы, айца Аляксандра Шэмета, сёння перабудоўваецца гістарычная частка Гродна. Такім чынам, лічыць святар, Гродна губляе сваё сапраўднае гістарычнае аблічча, што не можа не абураць вернікаў усіх хрысціянскіх канфесій.


Зміцер Цвікевіч з Гродна, адмыслова для Еўрарадыё”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі