Хто той маленькі сын, якога Лукашэнка рыхтуе ў пераемнікі?
Гэтага пытання журналісты прэзідэнту не задалі... У чацвер прэзідэнт Беларусі больш за дзве гадзіны размаўляў з журналістамі. Прэс-канферэнцыі з журналістамі не з «прэзідэнцкага пула» заўсёды былі не самымі простымі для Аляксандра Лукашэнкі. Гэта таму што яны нязручныя — з тых, каго «ён не распаўсюджвае», і
пытанні ў іх атрымліваюцца часам злосныя. Напэўна, таму апошняя
прэзідэнцкая прэс-канферэнцыя з такой «дэмакратычнай» тусоўкай прайшла
амаль тры гады таму.
Прыгадваецца, тады прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Пяткевіч прасіла журналістаў узняцца, калі ў залу ўвойдзе Аляксандр Рыгоравіч («усё ж такі гэта кіраўнік дзяржавы»). Такая просьба пра нешта гаворыць. Але гэта было тры гады таму.
12 красавіка ўпершыню журналістам можна было ўключаць мікрафон і нават уступаць з кіраўніком дзяржавы ў спрэчку. Лукашэнка так і прапанаваў журналістам: самі выбірайце фармат размовы.
Скарысталіся мікрафонам толькі галоўныя рэдактары «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч і «БелаПАН» Алесь Ліпай. Гэтыя «спрэчныя» моманты і ажыўлялі прэс-канферэнцыю. Дзяржаўныя журналісты ніводнай рэплікі з месца не падалі.
Першыя пытанні задаваў «прэзідэнцкі пул». Журналістаў галоўных тэлеканалаў і газет цікавіла, як краіна справілася з нафтагазавымі праблемамі і ці трэба чакаць наладжвання адносінаў з Захадам.
Рэцэпт ад прэзідэнта аказаўся нечаканым: у разгар крызісу ён вырашыў не ўмешвацца ў эканоміку:
«Калі было цяжка, я заўсёды адпускаў эканоміку у свабоднае плаванне, каб не нашкодзіць. І не ўмешваўся.
Не ўсе пабеглі ў банкі забіраць грошы, але такіх было дастаткова, жадаючых захаваць іх пад падушкай. Траціну рэзерваў давялося патраціць на тых, хто забраў свае грошы ў банках»...
Адзінае, што пакуль не ўдалося Беларусі, дык гэта паразумецца з Захадам. Хоць Еўрасаюз ён нечакана назваў «вялікай арганізацыяй». Але гэта, па версіі прэзідэнта, праблемы не нашай краіны. Да таго ж тут рэцэпт неўмяшальніцтва не працуе:
«Так, нам не ўдалося наладзіць адносіны з Захадам. Але калі вы скажаце, што я гэтаму віной, я з вамі не пагаджуся. Вы ж ведаеце, што ад нас хоча Захад.
Калі вы вырашылі ўзяць нас за шкірку, як гадкае качаня або кацяня, — дзякуй, нам гэтага не трэба. Нас людзі штурхаюць да нармальных стасункаў з Захадам. Ужо цяпер мы гандлюем з Еўрасаюзам на 10% больш чым з Расіяй».
Было заўважна, што абмяркоўваючы «расійскую праблему», Лукашэнка ніяк не адвыкне праз журналістаў размаўляць з Крамлём. На пытанні аб Расіі ён адказваў так, нібыта перад ім не Казіятка, а Салаўёў. Ну, альбо сам Пуцін.
Цікава, што чалавекам, які першым пісьменна не радзіў яму пераходзіць на расійскі рубель, Лукашэнка назваў... галоўнага рэдактара «Народнай волі» Іосіфа Сярэдзіча. Прэзідэнт наагул усё спрабаваў заручыцца падтрымкай апанентаў-журналістаў.
Напрыклад, ён шмат разоў за дзве гадзіны спасылаўся на газету «Беларусы і рынак». Звычайна Лукашэнка ківаў на гэтую газету, калі гаварыў пра эканоміку: так бы мовіць, нават вы павінны прызнаць, што гэта рынак.
Дзяржаўных журналістаў прэзідэнт раптам стаў пераконваць у тым, што ім не будзе за яго сорамна:
«Прэзідэнт павінен весці сябе так, каб журналіст ганарыўся сваім прэзідэнтам. Я, вядома, чалавек без памылак. Але я яшчэ раз падкрэсліваю, вам за мяне сорамна не будзе.
Калі вы нават пачулі дзесьці, то неверагодную рэч, як там спіўся ці скраў, ці пракраўся ці мільярды мае на рахунках, плюньце яму ў вочы».
Рэгіянальных журналістаў, гледзячы па пытаннях, больш за ўсё хваляваў рост ДТП, ці чакаць прэзідэнта ў гэтым годзе ў чарнобыльскіх раёнах і камунальныя праблемы ў вёсцы.
Мяркуючы па ўсім, прэзідэнту давядзецца адмяніць замежную камандзіроўку, каб выканаць абяцанне прыехаць 26 красавіка ў забруджаныя раёны. Але апазіцыю ён з сабой туды не возьме, таму што перакананы — ім гэта не трэба.
Калі пайшлі пытанні ад недзяржаўных журналістаў, размова перайшла на менш афіцыйны тон. Хоць, магчыма, з боку падалося, што журналісты недзяржаўных выданняў не задавалі нейкіх вострых пытанняў.
Але гэта таму, што журналісты спрабавалі вырашыць свае праблемы. «БелаПАН» ніяк не можа атрымаць радыёчастату. Галоўны рэдактар «Народнай волі» прасіў прэзідэнта вырашыць пытанне з друкам і распаўсюдам газеты ў краіне.
Цікава, што тры гады таму на прэзідэнцкай прэс-канферэнцыі Лукашэнка гаварыў, што купляе апазіцыйную «Народную волю» ў кіёску «Саюздруку». І гэта было галоўнай прыкметай свабоды слова пры Лукашэнку.
У гэта раз прэзідэнт на недзяржаўную прэсу пакрыўджаны: «Знайдзіце яшчэ дзе-небудзь такога дурня, над якім бы так здзекваліся недзяржаўныя СМІ. Ну, як можна? Нядаўна чытаю, што Лукашэнкі некалькі дзён няма на экранах тэлевізіі, у СМІ, таму што ён у запоі. Навошта вы гэта пішаце? Вы што, мяне калі-небудзь п’яным бачылі?»
Гледзячы па тым, што ў ніводнай газеце нічога падобнага не было, прэзідэнт трохі блытае Інтэрнэт-выданні з прэсай.
А галоўнымі ньюсмейкерамі прэс-канферэнцыі сталі Іосіф Сярэдзіч (яго Лукашэнка пасля нават назваў сваім настаўнікам) і галоўны рэдактар прэзідэнцкай газеты «Беларусь сегодня» Павел Якубовіч (гэта той чаллавек, якога праца дастала таксама моцна, як і прэзідэнта). Імёны гэтых двух журналістаў Аляксандр Лукашэнка згадваў з любой нагоды.
Самым галоўным момантам прэс-канферэнцыі стала абмоўка Лукашэнкі пра пераемніка. Прэзідэнт спрабаваў упэўніць журналістаў, што не рыхтуе пераемнікам ні аднаго з двух сваіх сыноў. А рыхтуе… трэцяга.
«Я б свайму Віктару (вы ж пра Віктара кажаце?) сказаў, што ён і сёння больш слабы, і яшчэ заўтра будзе слабейшым за дзеючага прэзідэнта. Так навошта тады падтрымліваць і прасоўваць больш слабога?
А калі ўжо гаварыць пра пераемніка, то буду рыхтаваць самага маленькага. Унікальны чалавек. Таму пачакайце, можа, мы і не дачакаемся, але іншыя пакаленні беларусаў дачакаюцца».
У гэты раз прэс-канферэнцыя доўжылася крыху больш за дзве гадзіны, і можна было заўважыць, што прэзідэнт зусім стаміўся. Нават дазволіў сабе адпачыць і прапанаваў адказаць на пытанне віцэ-прэм'еру Кабякову.
Тры гады таму такая ж прэс-канферэнцыя доўжылася 4 гадзіны, а нястомны кіраўнік дзяржавы ўсё ніяк не мог спыніцца. «Я не ўпіваюся ўладай, я не цар, а араты на сваёй пасадзе», — паскардзіўся Лукашэнка журналістам. На трэцяй гадзіне ў гэта паверылася.
Фота — news.bakililar.az