Ігар Крывушэнка прагаласаваў за Месі, Ягор Філіпенка — за Раналду
Ігар Крывушэнка прагаласаваў за Ліянэля Месі, Ягор Філіпенка — за Крышціяну Раналду. Стала вядома, каго падтрымалі ў вызначэнні лепшага футбаліста свету па версіі FIFA галоўны трэнер і капітан зборнай Беларусі. Як вядома, цырымонія адбылася напярэдадні ў Лондане, дзе лепшым гульцом свету назвалі форварда мадрыдскага “Рэала” і зборнай Партугаліі Раналду. Акрамя трэнераў і капітанаў, у галасаванні ўдзельнічалі журналісты (ад Беларусі чамусьці ніхто не прагаласаваў).
Крывушэнка на першае месца паставіў нападаючага “Барселоны” і зборнай Аргентыны Месі, на другое і трэцяе — Раналду і Паула Дыбала з “Ювентуса”. Філіпенка прагаласаваў за Раналду, і толькі пасля — за Месі, на трэцім месцы — яшчэ адзін гулец “Рэала” Лука Модрыч.