Ілжэперапісчыцы пачалі хадзіць па дамах у Мінску з 16 кастрычніка
![Ілжэперапісчыцы пачалі хадзіць па дамах у Мінску з 16 кастрычніка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000024_1571310669_366061_big.jpg.webp?itok=0YyzQ5YW)
Следчы камітэт папярэджвае пра з'яўленне ў Мінску ілжэперапісчыц. Як вядома, у Беларусі праходзіць перапіс насельніцтва. Аднак па дамах і кватэрах перапісчыкі пачнуць хадзіць толькі з 21 кастрычніка. Махляры пачалі працаваць раней. Ужо 16 кастрычніка пад выглядам перапісчыц дзве жанчыны прыйшлі ў сталіцы ў дом пенсіянеркі. У 85-гадовай жанчыны яны скралі 85 рублёў. Асобы зламысніц пакуль невядомыя, іх спрабуюць высветліць з дапамогай камер віданазірання, усталяваных на бліжэйшых аб'ектах. Распачатая крымінальная справа.
СК папярэджвае грамадзян, што перапісчыкі пачнуць прыходзіць толькі з бліжэйшага панядзелка. Пры сабе яны будуць мець сумку са спецыяльным лагатыпам і планшэт, а таксама пасведчанне і пашпарт. Махляры карыстаюцца даверлівасцю сталых людзей. Таму сілавікі просяць іх блізкіх папярэдзіць пра магчымую небяспеку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
![Ілжэперапісчыцы пачалі хадзіць па дамах у Мінску з 16 кастрычніка](/sites/default/files/paragraphs/image/b04daba09bd8b62f3dcb31ed9a89f45a.jpg)