Індывідуальныя прадпрымальнікі збіраюцца з’язджаць з Беларусі за мяжу?

Беларускія індывідуальныя прадпрымальнікі спрабуюць перанесці свой бізнэс у суседнія краіны. У інтэрв’ю Еўрарадыё праваабаронца і грамадскі дзеяч Вячаслаў Сіўчык кажа, што з’ехаць на чужыну, найперш у Расію і ва Украіну, могуць тысячы:

“Хваля беларускіх прадпрымальнікаў, якая зараз паедзе з Беларусі, значна больш моцная, чым была раней. Мы можам страціць дзесяткі тысяч людзей… Яны элементарна могуць знайсці нішы ў іншых краінах СНД, частка можа ўладкавацца на Захадзе. Але ж для Беларусі гэта будзе мець кепскія наступствы”.


Частка індывідуальных прадпрымальнікаў спрабуе такім чынам пазбегчы катастрафічных для іх наступстваў прэзідэнцкага ўказа № 760. Кіраўнік грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка лічыць, што беларускіх прадпрымальнікаў на чужыне ніхто не чакае і будуць там успрымаць як канкурэнтаў:

“Масавасць наўрадці будзе, але тэндэнцыя да гэтага сёння ёсць. Гэта будуць адзінкавыя выпадкі. Я спадзяюся, што нашыя прадпрымальнікі не выбяруць такі шлях, а будуць змагацца ў сваёй краіне за свае правы, за магчымасць жыць і працаваць”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі