Індыйскі актор хоча зняць фільм пра Беларусь

Індыйскі актор хоча зняць фільм пра Беларусь

Індыйскі актор хоча зняць кінафільм пра Беларусь. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са словаў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Індыі ў Беларусі Панкаджа Саксены.

Дыпламат не назваў імя актора, які хоча зняць кіно. Саксена лічыць, што ў фільме можна паказаць беларускую прыроду. А таленты беларускіх танцораў маглі б быць раскрытыя пры выкананні індыйскіх танцаў.

Амбасадар мяркуе, што такі фільм мог бы стаць першым крокам, за якім паследавалі б іншыя, накіраваныя на папулярызацыю Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі