Інфармацыя пра масавыя харчовыя атручэнні ў Мінску не спраўдзілася
Масавых харчовых атручанняў у
дашкольных установах Мінску не зарэгістравана. Пра гэта паведаміў намеснік
міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі Міхаіл Рымжа.
Такім чынам, адмысловец аспрэчыў распаусюджаную некаторымі медыямі інфармацыю наконт таго, што толькі за апошні тыдзень у інфекцыйныя аддзяленні лякарняў было дастаўлена некалькі дзесяткаў дзяцей з падазрэннем на атручванне пратэрмінаванымі або заражанымі прадуктамі харчавання.
Міхаіл Рымжа падкрэсліў, што
"узровень захворвання кішачнымі інфекцыямі ў Мінску такі ж, як заўжды".