Інфляцыя ў Беларусі за красавік была 0,9%

Індэкс росту спажывецкіх коштаў у Беларусі за красавік склаў 0,9%. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белстат. Пры гэтым у параўнанні з пачаткам года інфляцыя склала 5,9%.

Нехарчовыя тавары ў мінулым месяцы падаражэлі на 0,8%, харчовыя — на 0,7%. Платныя паслугі падаражэлі на 1,6%.

Днямі старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр заявіў, што па выніках года індэкс росту спажывецкіх коштаў можа быць меншым за 16%. Згодна з параметрамі прагнозных паказнікаў макраэканамічнага развіцця, інфляцыя за 2015 год павінна скласці 12%, аднак Нацбанк арыентуецца на 18% з папушчальным адхіленнем у памеры 2%.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі