Інспектары ДАІ кантралююць выезды з Мінска. Ідзе вышук забойцы дзвюх жанчын

Інспектары ДАІ кантралююць выезды з Мінска. Ідзе вышук забойцы дзвюх жанчын

На выездах з Мінску дзяжураць нарады дарожна-патрульнай службы ДАІ. Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН са словаў кіроўцаў. Напрыклад, нарады ДАІ былі заўважаныя на выездзе на кальцавую аўтадарогу з вуліцы Люцынскай ў мікрараёне Каменная Горка і ў Навінках, на скрыжаванні МКАД і Даўгінаўскага тракта.

Нагадаем, МУС абвясціла ў вышук 61-гадовага Аляксандра Каранеўскага. Па звестках міліцыянтаў, сёння каля 15-й гадзіны ён застрэліў дзвюх жанчын у вёсцы Каменная Горка Мінскага раёна з абрэза паляўнічай стрэльбы. Пасля гэтага мужчына ўцёк.

На месцы здарэння працуюць праваахоўныя органы. Іх працу каардынуе першы намеснік старшыні Следчага камітэта Аляксей Волкаў.

Прыкметы мужчыны, абвешчанага ў вышук: на выгляд 60-65 гадоў, рост 180-185 см, мажнога целаскладу, сівыя кароткія валасы, магчыма з акулярамі для зроку. Быў апрануты ў джынсы цёмнага колеру, дарожную падоўжаную куртку цёмна-сіняга колеру з гарызантальнай паласой аранжавага колеру ззаду. Пры сабе, магчыма, мае абрэз паляўнічай стрэльбы.

Фота: твітар Уладзіміра Чудзянцова і МУС

Інспектары ДАІ кантралююць выезды з Мінска. Ідзе вышук забойцы дзвюх жанчын

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі