Instagram выдаліў акаўнт Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Латушкі

Instagram выдаліў акаўнт Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Латушкі

Instagram выдаліў акаўнт Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, якое ачольвае Павел Латушка. Апазіцыянеры не выключаюць, што "спрацавала адна з атак праўладных ботаў". У НАУ заяўляюць, што спрабуюць аднавіць акаўнт і просяць пра дапамогу — усе жадаючыя могуць напісаць ліст у службу падтрымкі Instagram. Прапануецца тэкст і парадак дзеянняў.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне дзейнічае ў замежжы з восені 2020 года. Заяўляецца, што яго мэты — "забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады", а таксама "стабілізацыя сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі