Інстытут ядзерных выпрабаванняў у Соснах не ведаў, што быў размініраваны
Сапёры абясшкодзілі
256 снарадаў, якія захоўваліся недалёка ад інстытута, дзе знаходзіцца столькі
ўрану, што хопіць на пяць Хірасім. “Каб не хваляваць людзей”, не паведамілі пра небяспеку нікому. Раніцай у пятніцу на сайце інфармацыйнага агенцтва Interfax з’явілася
інфармацыя, што ў пасёлку Сосны каля Аб’яднанага інстытута энергетычных і
ядзерных выпрабаванняў знайшлі склад чорных капачоў з боепрыпасамі Другой
сусветнай вайны. Пасля небяспечная знаходка была падарваная на полі.
Еўрарадыё вырашыла дазнацца, ці пагражала гэта бяспецы сталіцы,тым больш, што ў Соснах знаходзіцца столькі ўрану, што хопіць на пяць бомб, як у Хірасіме. Але пра небяспечную сітуацыю супрацоўнікі інстытута нічога не ведаюць. Па словах сакратара галоўнага дырэктара Ніны Шапко, ніякай трывогі не было, і інстытут працуе ў звычайным рэжыме.
Ніна Шапко: У нас тут няма нічога падобнага, калі б склалася падобная інфармацыя, мы б адразу ж паведамілі ў МНС. Ну, няма нічога! Ад вас упершыню я чую пра гэта і не ведаю нічога пра матэрыял у Інтэрнэце аб боепрыпасах, але зараз зайду на сайт і пагляджу. Дарэчы, мясцовае радыё працуе лепей за ўсякіх там карэспандэнтаў і хутчэй распаўсюджвае інфармацыю. Калі б было нешта падобнае, ужо ўсе Сосны стаялі б на вушах, а так у нас цішыня, і ніхто нічога не ведае.
Намеснік дырэктара па кантрольна-прапускным рэжыме Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных выпрабаванняў Васіль Сяневіч таксама ўпершыню пачуў ад Еўрарадыё пра тое, што сапёры размінірвалі Сосны пад бокам сховішча радыяцыі. На тэму, як працуе інстытут у надзвычайных сітуацыях, Васіль Васільевіч адмовіўся размаўляць.
Васіль Сяневіч: Навошта вам ведаць пра нашыя дзеянні па трывозе? Ну, самі падумайце?
Еўрарадыё патэлефанавала начальніку ўпраўлення інфармацыі і па сувязі з грамадскасцю МНС Кацярыне Самусенкавай-Шэлігавай, каб удакладніць інфармацыю. Аказалася, што склад з боепрыпасамі сапёры падраздзялення “Алмаз” вывезлі ў поле і падарвалі. На пытанне, чаму пра гэта не ведаюць супрацоўнікі інстытута, бо яны павінны былі прымаць нейкія дзеянні ў выпадку здарэння, Кацярына Дзмітрыеўна спакойна заўважыла.
Кацярына Самусенкава-Шэлігава: Бачыце, як адпрацавалі – нікога нават не пахвалявалі. Канешне, пагроза ёсць заўсёды, але калі гэта можна зрабіць, каб не падымаць лішнюю паніку і не хваляваць людзей – мы гэтага не паведамляем.