Інтэрнет-рэсурс "Барысаўскія навіны" прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі
Раней Мінінфарм выносіў пісьмовае папярэджанне ўладальніку сайта
Інфармацыйная прадукцыя Інтэрнэт-рэсурсу "Барысаўскія навіны" прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе Генеральная пракуратура ў панядзелак.
Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя гэтага рэсурсу была прызнана экстрэмісцкай, паслужыла заяву пракуратуры Барысаўскага раёна. Суд поўнасцю яго задаволіў.
Раней Мінінфарм выносіў пісьмовае папярэджанне рэдакцыі газеты "Барысаўскія навіны" і ўладальніку інфармацыйнага рэсурсу borisovnews.by — прыватнаму вытворчаму унітарнаму прадпрыемству "Букас медыя-цэнтр". Падставай чыноўнікі называлі парушэнне патрабаванняў арт. 38 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".
Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.